Знайсці
01.02.2012 / 13:453РусŁacБел

Аляксандр Глеб пакуль застаецца без клуба

Кантракт з «Алімпіякасам» пакуль не падпісаны.

Падчас зімовага трансфернага рынка, што зачыніўся ўчора, беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб не здолеў падпісаць кантракт з ніводнай з камандаў. Учора ён паспяхова прайшоў медабследаванне ў грэцкім «Алімпіякасе», аднак галоўны трэнер каманды Эрнэста Вальвердэ раптам засумняваўся ў кандыцыях беларуса, які даўно не выходзіў на поле.

Пірэйцы набылі туркі Казіма Рычардса, паўночнаірландца Роя Кэрала і бразільца Дыога. Іх «Алімпіякас» і дазаявіць ў Лігу Еўропы, выкарыстаўшы максімальную квоту ў тры гульцы.

Раніцай Глеб вылецеў з Афінаў у нямецкі Штутгарт — для вырашэння асабістых пытанняў. Кантракт з «Алімпіякасам» яшчэ магчымы — у Грэцыі трансферны перыяд завяршаецца 10 лютага.

Прессбол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930