Знайсці
30.01.2012 / 15:551РусŁacБел

«Баявы конь» Стывена Спілберга

Карціна, што намінуецца на «Оскара», у менскім пракаце.

Баявы конь (War Horse)


ЗША, 2011, каляровы, 146 хв.

Рэжысёр: Стывен Спілберг

Ролі выконваюць: Джэрэмі Ірвін, Пітэр Мулан, Эмілі Ўотсан, Нільс Арэструп, Дэйвід Цьюліс, Бенедэкт Камбербэтч, Селін Бакенс

Жанр: Гісторыка-эпічная ваенная меладрама паводле раману Майкла Марпурга

Адзнака: 6 (з 10)

Юны Альберт прывязаўся да каня Джоўі, якога бацька купіў на апошнія грошы. Калі пачалася Першая сусветная вайна, конь адправіўся на фронт. Альберт абяцаў, што знойдзе й выратуе свайго сябра.

Стужка Стывена Спілберга — каліграфічна-сентыментальны варыянт «Выратавання жаўнера Раяна» з кадрамі пад забытыя вэстэрны.
Жаўнер — конь, які пераходзіць ад арміі да арміі, перабягае праз лінію фронту, вязне ў калючым дроце й дэманструе цуды выжывання. Як здараецца ў дзіцячых фільмах Спілберга, дапамагаюць пакутніку людзі з чыстым сэрцам: ангельскі афіцэр, француская дзяўчынка, нямецкія браты, трагічна расстраляныя каля млыну.

Рэжысёр надзвычай далікатна абмінае ўсялякія кадры гвалту:
гаворыць сама прырода — пранізлівым сінім небам, залацістым жытам і ўзнёслай музыкай Джона Ўільямса. Прыгажосць, адцененая шырокім экранам, сутыкаецца з шэрымі дэкарацыямі акопаў і кулямётных кропак. Белы снег дорыць сустрэчу й спачуванне.

Стужка вылучаная на сёлетні «Оскар» у галоўнае намінацыі «Лепшы фільм» а таксама за свае візуальныя якасці, гук і музыку.

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930