Знайсці
27.01.2012 / 11:20РусŁacБел

Чачэнскі ўладальнік «Ксамакса» арыштаваны пасля банкруцтва клуба

Гучным арыштам завяршылася скандальная гісторыя вакол швейцарскага футбольнага клуба «Ксамакс».

Яго ўладальнік, чачэнскі бізнэсмэн Булат Чагаеў, быў арыштаваны паліцыяй па ордэры пракурора кантона Жэнева Іва Бертосы.

Гэта здарылася пасля таго, як футбольны клуб, пазбаўлены ліцэнзіі, на сваім афіцыйным сайце абвясціў, што пачаў працэдуру банкруцтва і вызваліў ад кантрактных абавязанняў усіх гульцоў.

Санкцыю на папярэдні арышт Булата Чагаева выдаў пракурор кантона Жэнева Іў Бертоса, пасля чаго чачэнскі бізнэсмэн быў неадкладна ўзяты пад варту. Такая жорсткая рэакцыя швейцарскіх уладаў была выкліканая інфармацыяй аб банкруцтве клуба. На афіцыйным сайце каманды з’явілася паведамленне аб пачатку працэдуры банкруцтва. У заяве гаварылася, што гульцы «Ксамакса» вызваляюцца ад кантрактных абавязанняў і фактычна робяцца свабоднымі агентамі. Пра сваё банкруцтва клуб заявіў пасля двух судовых паседжанняў, на якіх было вырашана пакінуць у сіле рашэнне Кантрольна-дысцыплінарнага камітэта Швейцарскай суперлігі (SFL).

Нагадаем, раней швейцарскія футбольныя ўлады адклікалі ў «Ксамакса» ліцэнзію, якая дае права выступаць у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай SFL. Такім чынам, клуб, які займаў чацвёртае месца ў чэмпіянаце Швейцарыі, не быў бы дапушчаны да ўдзелу ў першынстве, што аднаўляецца 4 лютага, як і да выступлення ў ніжэйшых лігах.

Рашэнне дысцыплінарны камітэт прымаў на аснове неаднаразовых парушэнняў «Ксамаксам» правілаў фінансавай справаздачнасці.
У прыватнасці, клуб з восені мінулага года затрымліваў заробак футбалістам, а таксама не пералічваў абавязковыя плацяжы ў сістэму сацыяльнага страхавання. Пры гэтым кіраўніцтва «Ксамакса» давала ў распараджэнне лігі дакументы, у якіх беспадстаўна сцвярджалася адваротнае. Акрамя таго, ліга так і не атрымала патрэбных дакументаў адносна абставінаў куплі Чагаевым «Ксамакса» ў маі мінулага года. Акрамя гэтага «Ксамакс» прадставіў SFL сумнеўныя дакументы з Bank of America, што ўжо прывяло да завядзення крымінальнай справы.

ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930