Знайсці
23.01.2012 / 10:07РусŁacБел

Аляксандр Глеб можа апынуцца ў «Твэнтэ». А можа і не

30-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб можа працягнуць кар’еру ў галандскім «Твэнтэ», які да гэтага часу шукае замену Браяну Руісу, што сышоў у «Фулхэм», паведамляе voetbalinfo.nl.

Нагадаем, Глеб-старэйшы да гэтага часу належыць «Барселоне», але зноў вымушаны шукаць сабе клуб, пасля таго як не змог замацавацца ў арэндзе ў «Вольфсбурге». Віной — траўмы, ад якіх ён не можа пазбавіцца да гэтага часу. З пачатку года ён набіраў форму ў трэніровачным лагеры «Аўгсбурга».

У чэмпіянаце Галандыі «Твэнтэ» пасля 18 тураў займае трэці радок у турнірнай табліцы першынства, маючы ў сваім актыве 36 ачкоў і на тры адстаючы ад лідара АЗ.

Раней паведамлялася аб цікавасці да беларусу з боку маскоўскага «Лакаматыва», «Куінс Парк Рэйнджэрса» і «Галатасарая».

Goals.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930