Знайсці
18.01.2012 / 11:381РусŁacБел

Прадукты, якія зніжаюць рызыку захворвання на рак

Падказкі для здаровага харчавання.

На думку навукоўцаў, найбольш простым і танным спосабам памяншэння рызыкі захворвання на рак з’яўляецца здаровае харчаванне.
Вось некаторыя прадукты харчавання, рэгулярнае спажыванне якіх дапамагае знізіць небяспеку захворвання на рак.

Штогод у свеце ад раку паміраюць мільёны людзей. Многія даследчыкі і спецыялісты-анколагі лічаць, што ў 60% выпадкаў гэтых смерцяў можна было б пазбегнуць, ведучы здаровы лад жыцця.

Часнок змяшчае шэраг злучэнняў, якія могуць дапамагчы абараніць ваш арганізм ад раку, асабліва ад такіх яго разнавіднасцяў, як рак скуры, тоўстай кішкі і лёгкіх.

Зеляніна з цёмнымі лісцем — багатая крыніца антыаксідантаў (каратыноідаў). Яны выдаляюць з вашага арганізма небяспечныя радыкалы, не дазваляючы тым справакаваць ўзнікненне раку.

Вінаград (або чырвонае віно) змяшчае хімічны рэсвератрол, вельмі моцны антыаксідант, здольным прадухіліць пашкоджанне клетак.

Зялёная гарбата: у яе склад уваходзяць флаваноіды, здольныя прадухіліць ці запаволіць развіццё некалькіх тыпаў раку, уключаючы захворванні тоўстай кішкі, печані, малочнай залозы і прастаты.

Таматы — крыніца злучэння пад назвай лікапін. Яно дапамагае прадухіліць рак прастаты, малочнай залозы, лёгкіх і страўніка.

Чарніцы. З усіх відаў ягад чарніцы змяшчаюць найбольшую колькасць карысных злучэнняў, якія прадухіляюць з’яўленне любых відаў раку.

Ільняное насенне. У яго склад уваходзяць лігнаны, здольныя аказваць на арганізм эфект антыаксідантаў і блакаваць або душыць ракавыя змены. Акрамя таго, яно таксама змяшчае тлустыя кіслоты «амега 3», якія могуць дапамагчы абараніць арганізм ад раку тоўстай кішкі. Можна дадаваць у пірагі, печыва, хлеб і г.д.

Грыбы. Многія віды грыбоў — крыніцы карысных рэчываў, якія дапамагаюць арганізму змагацца з ракам і ўмацаваць імунную сістэму.

Крыжакветная гародніна, такая як брокалі, а таксама звычайная, квяцістая і брусэльская капусты ўтрымліваюць моцныя антыаксіданты, якія могуць знізіць рызыку захворвання.

Цэльнае зерне ўтрымлівае розныя супрацьракавыя злучэнні, у тым ліку антыаксіданты, валокны і фітаэстрагены.

livejournal.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930