Знайсці
09.01.2012 / 21:06РусŁacБел

Аляксандр Глеб трэніруецца ў складзе «Аўгсбурга»

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб трэніруецца ў складзе клуба бундэслігі «Аўгсбург», паведамляе афіцыйны сайт нямецкага клуба.

«Глеб папрасіў узяць удзел у трэніроўках каманды, каб мець магчымасць падтрымліваць форму», 
— паведаміў дырэктар клуба Андрэас Рэціг. Сёння таксама з’явілася інфармацыя, што А.Глеб можа працягнуць кар’еру ў маскоўскім «Лакаматыве».

Паводле інфармацыі derwesten.de, кіраўніцтва «Аўгсбурга» мае намер прапанаваць кантракт Глебу, паведамляе Goals.by. ***

Нагадаем, што А.Глеб, які да лета 2012 г. належыць «Барселоне», у сярэдзіне снежня пакінуў іншы нямецкі клуб — «Вольфсбург», у які быў аддадзены ў жніўні 2011 года ў арэнду.

За «Вольфсбург» А.Глеб згуляў толькі чатыры матчы (дэбютаваў 29 кастрычніка), забіў адзін гол.

«Аўгсбург» — абсалютны дэбютант бундэслігі — пасля першага кола займае перадапошні, 17-ы, радок. Апошні — толькі «Фрайбург», за які выступае іншы беларус Антон Пуціла.

Чэмпіянат Германіі адновіцца 21 студзеня. «Аўгсбург» і «Фрайбург» згуляюць між сабой.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера