Знайсці
30.12.2011 / 11:241РусŁacБел

Нацбанк увёў у абарачэнне срэбную манету «Ахалтэкiнскi конь»

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 30 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Ахалтэкiнскi конь» новай серыi «Конi» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.

Манета мае прастакутную форму памерам 30,00×45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе злева — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба; у цэнтры — выява дзвюх коней, якiя iмчаць стрымгалоў, што сiмвалiзуе дынамiку, хуткасць i сiлу; уверсе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе злева направа — намiнал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву i год біцця.

Рэверс: у цэнтры — выява Ахалтэкiнскага каня на фоне грэчаскага арнаменту, антычных калон i дэкаратыўнай кампазiцыi; злева надпiс: АХАЛТЭКIНСКI КОНЬ.

Манета адчаканена на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрэгенштальт», Карлсфельд, Германiя, якасцю «пруф», тыражом да 6000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

nbrb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930