Знайсці
08.12.2011 / 11:445РусŁacБел

Метастазы ўдалося перамагчы

Швейцарскія навукоўцы здолелі вылучыць и заблакаваць бялок, які грае ключавую ролю ў развіцці метастазы. Даследаванні праводзіліся на мышах.

Навукоўцы вывелі рэзістэнтных да ўтварэння метастаз мышэй: ім удалося гэта зрабіць, пазбавіўшы жывёл пэўнага бялку.
Адпаведная праца ў будучыні можа стаць асновай для новага метаду лячэння і прафілактыкі раку.

Даследнікі швейцарскага цэнтра эксперыментальных даследаванняў раку пры Федэральнай політэхнічнай школе Лазаны ўпершыню засяродзілі сваю ўвагу не на першаснай пухліне, а на метастазах, і дамагліся поспеху.

Яны здолелі вылучыць бялок, які грае ключавую ролю ў развіцці метастазы, і, заблакаваўшы яго, спыніць яе рост.

Навукоўцы сцвярджаюць, што ў іх атрымалася вызначыць некалькі ўмоваў, неабходных для развіцця другасных пухлін. Адной з гэтых умоваў — наяўнасці ў пухліны перыястыну, бялку, пра які ідзе гаворка, — і было прысвечанае іх даследаванне, апублікаванае ў часопісе Nature.

Вядома, што ракавыя клеткі пачынаюць распаўсюджвацца па ўсім целе адразу пасля таго, як утворыцца злаякасная пухліна. Аднак,

насуперак пашыранаму меркаванню, далёка не ўсе ракавыя клеткі здольныя прыводзіць да ўзнікнення метастаз. Гэтая роля адводзіцца толькі так званым ракавым ствалавым клеткам. Каб ініцыяваць рост метастазы, яны павінныя заняць нішу, спрыяльную для іх развіцця. Выяўлена, што адной са спрыяльных умоваў з’яўляецца актыўнасць перыястыну.

У здаровым арганізме

перыястын уяўляе сабой частку міжклеткавага матрыксу. Як было даказана раней, ён удзельнічае ў развіцці плода, а ў дарослых арганізмах актыўны толькі ў некаторых органах і тканках — у грудных залозах, кішэчніку, костках і скуры.

Швейцарскія даследнікі ўпершыню выявілі, што ён прысутнічае таксама і ў тых нішах, адкуль ракавыя ствалавыя клеткі пачынаюць вырошчваць метастазы.

Даследаванне праводзілася па стандартнай методыцы на мышах, хворых на рак лёгкіх. Яны атрымалі мышэй, арганізм якіх быў пазбаўлены актыўнага перыястыну. Каб зрабіць гэта, даследчыкі выдзелілі асаблівыя антыцелы, якія, прыляпіўшыся да паверхні гэтага бялку, рабілі яго нефункцыянальным.

Мышы, пазбаўленыя гэтага бялку, зрабіліся рэзістэнтнымі да развіцця метастаз.

Навукоўцаў здзівіла тая акалічнасць, што

адсутнасць актыўнага перыястыну ў нішы, дзе ўзнікае першасная злаякасная пухліна, ніяк не ўплывае на яе рост.
Яны мяркуюць, што працэс узнікнення першаснай ракавай пухліны настолькі складаны, што без некаторых спрыяльных умоваў, такіх як наяўнасць перыястыну, можна і абысціся.

Эксперыменты з блакаваннем перыястыну прывялі ў мышэй толькі да вельмі слабых і нешматлікіх пабочных эфектаў.

Аднак

даследнікі пакуль не могуць сказаць, што тое ж самае будзе і ў людзей, калі іх пачаць лячыць такім спосабам.
Яны пакуль нават не ўпэўненыя, што змогуць знайсці эквівалент мышыным антыцелам, якія будуць з той жа эфектыўнасцю процідзейнічаць росту метастаз у чалавечым арганізме. Але гэта ўжо пытанне далейшых даследаванняў.

gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930