Знайсці
06.11.2011 / 10:30РусŁacБел

Мірны і Нестар выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Базелі

Максім Мірны (4-е месца ў парным рэйтынгу) і Дэніэл Нестар (5) выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Базелі (Швейцарыя) з прызавым фондам 1.838.100 еўра.

5 лістапада «пасеяны» пад другім нумарам беларуска-канадскі дуэт выйграў у бельгійцаў Ксаўе Маліса (29) і Дзіка Нормана (45) — 6:2, 6:2, і ў вырашальным паядынку сустрэнецца з першай парай турніру — французам Міхаэлем Ллодра (6 ) і сербам Ненадам Зімонджычам (3).

Першы раунд (1/8 фіналу) Мірны і Нестар прайшлі без барацьбы пасля адмовы брытанцаў Эндзі (53) і Джэймі (24) Мюрэяў, а ў чвэрцьфінале яны перамаглі галандца Робіна Хаазе (87) і немца Фларыяна Майера (68) — 6:3, 7:5.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930