Знайсці
02.11.2011 / 09:38РусŁacБел

Створаны дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці

У Беларусі створаны дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці згодна з пастановай Савета міністраў № 1446 ад 28 кастрычніка 2011 года, якой таксама зацверджана палажэнне аб дэпартаменце. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.

У лік прыярытэтных задач новага дэпартамента ўваходзіць прыцягненне інвестыцый для развіцця айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці, забеспячэнне якасці фармпрадукцыі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, экспартнага патэнцыялу. На дэпартамент ускладзены функцыі па абароне эканамічных інтарэсаў айчынных вытворцаў лекаў на знешнім і ўнутраным рынках, правядзенне фінансава-крэдытнай і цэнавай палітыкі ў сферы вытворчасці фармпрадукцыі, размяшчэнні заказаў на пастаўку лекаў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у вытворцаў усіх форм уласнасці.

Як паведамлялася раней, указам прэзідэнта ад 11 жніўня 2011 года № 360 ліквідуецца Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі і ствараецца ў Міністэрстве аховы здароўя дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці з правамі юрыдычнай асобы. Падчас рэарганізацыі ў падпарадкаванне Міністэрства аховы здароўя перададзены РУП "Белмедпрэпараты", ВРУП "Мінскінтэркапс", РУП "МБІ" і НВП "Лотыяс", таксама ў кіраўніцтва міністэрства перададзеныя дзяржаўныя пакеты акцый ААТ "БелВітуніфарм", ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", ААТ "Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў", "Экзон" і СААТ "Ферэйн".

Пастановай Саўміна № 1446 прадугледжана ўключыць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам" РУВП "Экзон-Глюкоза" і РУП "Камбінат па вытворчасці медыцынскай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту "Этанол". Таксама ў кіраўніцтва "Белдзяржхарчпрама" пераходзіць дзяржаўны пакет акцый ААТ "Энзім".

Марына Носава, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера