Знайсці
07.10.2011 / 15:332РусŁacБел

«Меланхолія» Ларса Трыера

Меланхолія (Melancholia)


Данія — Германія — Швецыя — Францыя, 2011, каляровы, 130 хв.

Рэжысёр: Ларс фон Трыер

Ролі выконваюць: Кірстэн Данст, Шарлота Генсбур, Кіфэр Сазэрлэнд, Шарлота Рэмплінг, Джон Хёрт, Аляксандр Скарсгард, Уда Кір, Стэлан Скарсгард

Жанр: Сямейна-апакаліптычная элегія

Адзнака: 5,5 (з 10)

Жустын святкуе вяселле, але не здольная схаваць свайго суму. Пакуль людзі бавяцца, да Зямлі набліжаецца планета Меланхолія, якая знішчыць усё жывое.

Ларс Трыер прызнаўся, што зняў карціну, каб пазбыцца дэпрэсіі. Трыераўская меланхолія эстэцкая й вытанчана-фатаграфічная, з узнёслай музыкай Вагнэра і замаруджана-шыкоўнымі кадрамі. Меланхолія, папулярная ў часы Рэнесансу была вітальнай. Меланхолія дацкага скандаліста — гэта сыход Новага часу. Згараюць карціны Пітэра Брэйгеля, ухваленыя Андрэем Таркоўскім; пад зорным небам падае конь, сплывае нявеста-Афелія. Жыццё пакінула грамаду, засталіся толькі крохкія дэкарацыі, што мусяць быць спаленыя.

Сямейныя стасункі развінчаныя — і нават самота не суцяшае. Мужчыны паўцякалі й здаліся. Жанчыны-«антыхрысты» — Кірстэн Данст, Шарлота Генсбур, Шарлота Рэмплінг — баяцца, праклінаюць і радуюцца катастрофе.

Многіх пекна-ненавісніцкая «Меланхолія» зачаравала, але планета гэтага яўна не заслужыла.

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера