Знайсці
07.09.2011 / 16:4316РусŁacБел

«Ляпісы» клічуць беларусаў у Піцер

Апроч канцэрту запланаваная экскурсія па беларускіх мясцінах Санкт-Пецярбурга.

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» запрасіў усіх сваіх беларускіх прыхільнікаў наведаць канцэрты ў Расіі. 10 верасня музыкі паказваюць новую канцэртную праграму «Грай» у Санкт-Пецярбургу, а 30 верасня -- у Маскве.

Пасьля серыі забаронаў канцэртаў у Беларусі каманда Сяргея Міхалка прыняла рашэнне не выступаць на Радзіме. У Піцер з Мінску можна паехаць пры дапамозе турагенцтва «Дэльфін-груп» па зніжцы ў 15%.

Аснову новай канцэртнай праграмы «Грай» складаюць кампазіцыі з апошняга дыска каманды «Вясёлыя карцінкі», але па настроі яна куды больш агрэсіўная і экспрэсіўная. Запланавана і некалькі беларускамоўных прэм’ераў. Музыкі рыхтуюцца да бліжэйшых канцэртаў з усёй адказнасцю, а Міхалок нават запісаў вар’яцкае відэазапрашэнне на піцерскі канцэрт.

Пасля прэм’еры свайго новага кліпа на песню «Прынцэса»

гурт задумаў яшчэ адзін відэапраект — серыял пра гастрольныя прыгоды музыкаў «Грай! Летапіс анарха-турызму», які паступова будзе выкладацца на афіцыйным Youtube-канале гурту.
А да ўсяго чакаецца прэм’ера стужкі «Зорны ворс», зробленай музыкамі з гурта «НОМ», дзе Міхалок сыграў адну з галоўных роляў.

Арганізаваную аўтобусную паездку на канцэрт «Ляпісаў» у Пецярбург узялося зрабіць турагенцтва «Дэльфін-груп». Ад’езд 9 верасня, прыезд — 11 верасня.

У праграму ўключаная аглядная экскурсія па горадзе, падчас якой можна пачуць і пра беларускую гісторыю Санкт-Пецярбургу, даведацца, што і дзе рабілі ў былой сталіцы Расейскай імпэрыі Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі, Янка Купала ды многія іншыя знакамітыя беларусы.
Кіраўнік «Дэльфін-груп» Аляксандр Дука кажа: «Дзве важныя заўвагі: паездка ў Піцер на канцэрт „Ляпісаў“ гэта ў любым выпадку весялей, чым святкаванне дня гораду Мінска, а па-другое, у аўтобусе засталося не так ужо і шмат месцаў».

Адмыслова для беларускіх наведнікаў канцэрту менеджмент гурту вырашыў зрабіць зніжку на квіток у 15%. Кошт вандроўкі ў Піцер складае 35 даляраў + 160 тысяч руб. (праезд + экскурсійнае суправаджэнне). Дадаткова аплочваюцца — квіткі на канцэрт (600 рас. руб.), пражыванне — ад 420 рас.руб. з чалавека (хостэл або гатэль). Самы танны варыянт за ўсё атрымліваецца па выніку ля 90 даляраў.

Усе падрабязнасці ў турагенцтве «Дэльфін-груп»: (017) 292-64-13, (029) 708-95-18, (044) 710-43-68.

Тузін Гітоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера