Знайсці
28.07.2011 / 14:0510РусŁacБел

Беларус Юзары на другі дзень «Новай хвалі-2011» праспявае «Лапці, мае лапці»

Хіт сваёй краіны выканаюць удзельнікі Х Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў.

Хіт сваёй краіны выканаюць на другі конкурсны дзень удзельнікі Х Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля-2011».

Беларускі музыкант Юзары [Юрый Наўроцкі] прадставіць на суд журы песню «Лапцi, мае лапці». На гэты ж дзень запланаваны вечар пад назвай «Дзень журы», поўны прыемных сюрпрызаў і нечаканых творчых саюзаў. А здзіўляць сапраўды ёсць каму: вакальныя даныя і артыстычныя здольнасці артыстаў ацэньваюць вядомыя ў свеце музыкі асобы, сярод якіх Філіп Кіркораў, Валерыя, Валерый Меладзэ, Юрый Антонаў, Леанід Агуцін, Райманд Паўлс, Ігар Крутой.

Мінчанін Юзары вучыцца ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Спявае з пяці гадоў і заўсёды хацеў стаць артыстам. На пытанне, чаму прымае ўдзел у «Новай хвалі», адказвае, што проста вырашыў праверыць удачу. Песні для «Новай хвалі» выбіраў, кіруючыся асабістымі перавагамі.

Жыццёвы дэвіз маладога музыканта — «Не шкадуй аб тым, што было, усміхніся таму, што скончылася». Першы ганарар ён атрымаў за удзел у спектаклі піцерскага мюзік-хола.

Прызавы фонд «Новай хвалі-2011» складае 100 тыс. еўра (1-е месца — 50 тыс., 2-е месца — 30 тыс., 3-е месца — 20 тыс. еўра). Адзін з канкурсантаў будзе ўдастоены «Залатой зоркі Алы» ад музы конкурсу Алы Пугачовай і грашовага прыза ў памеры $50 тыс. (беларусы змаглі заваяваць гэту ўзнагароду толькі аднойчы: у 2008 годзе, калі краіна дэлегіравала на конкурс Дзядзю Ваню).

mignews.lv

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930