Даслаць навіну
Знайсці
25.07.2011 / 16:09 39

Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае

Нарвежскі тэрарыст можа зрабіцца героем для пары такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «ультраправа-нацысцкае пудзіла»

«Бравы ваяр-крыжаносец» Андрэс Берынг Брэйвік зрабіў моцны выбух перад домам урада сваёй краіны, а потым узяў ды перастраляў амаль дзевяноста безабаронных падлеткаў толькі за тое, што яны былі прадстаўнікамі іншай палітычнай плыні, чым ён.

Якім бы хрысціянінам і кансерватарам па палітычных перакананнях сябе ні называў гэты чалавек, але ўчыніў ён вельмі па-сталінску.

У сучасным свеце часцяком ваююць не супраць іншых такіх сама ваяроў, а супраць цывільнага насельніцтва. Што нацысты з камуністамі, што ісламісты, што цяпер гэты фрустраваны антыісламіст Брэйвік.

Гэты выпадак павінен навучыць нас, што

як Брэйвік не з’яўляецца рэпрэзэнтатыўным прадстаўніком еўрапейскіх правых лібералаў і кансерватараў, так і Аль-Каіда не з’яўлаецца рэпрэзэнтантам усяго ісламу
(хаця ў сілу розных прычынаў яна і карыстаецца значна большай маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у ісламскім свеце, чым неанацысты альбо самотнікі-адмарозкі кшталту Брэйвіка).

Дурні ёсць з усіх бакоў. І лішне казаць, што як Новы Запавет выступае супраць гвалту («палюбі ворага свайго»), так і Каран цалкам дазваляе і абсалютна мірную інтэрпрэтацыю (пагатоў што хрысціяне, у адрозненне ад нявернікаў, там не разглядаюцца ў якасці ворагаў у прынцыпе).

Відавочна, што мэтаю тэракта быў распаўсюд і працягненне ўвагі да напісанага Андэрсам Брэйвікам наіўнаватага маніфеста.

Крывавы Брэйвік можа зрабіцца героем толькі для купкі такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але

ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «ультраправа-неанацысцкае пудзіла», якога лева-мэйнстрымавая заходнія СМІ перад гэтым так і не здолелі зляпіць з галандскага палітыка-лібералаГерта Вільдэрса, «белакурай бестыі» Аян Хірсі Алі, нямецкага банкіра (члена Сацыял-дэмакратычнай партыі!) Тыла Сарацына ці амерыканскага лібертарыянскага руху «Tea Party Movement».

Кансерватары ўжо вымушаныя апраўдвацца, а нелюбімая маньякам Брэйвікам лявіца міжволі атрымала аргументы ў сваю скарбонку.

Лепш бы Брэйвік, замест таго, каб жыць з мамай, ажаніўся і гадаваў бы дзяцей...

Жах у Осла яшчэ раз нагадаў: зладзейства не мае межаў, у тым ліку ідэалагічных.

Алесь Чайчыц

0
Алесь Чайчыц / адказаць
03.08.2011 / 19:25
Да enforser: З другога боку можна сабе ўявіць, што спецслужбы нашмат пільней сачылі за форумамі ісламістаў, чым за форумамі правых. А з улікам таго, што ў Нарвегіі за год звычайна бывае ў тры разы менш забойстваў, чым Брэйвік здзейсніў за адзін дзень - можна ўявіць сабе іх негатовасць.
0
Anna Chapman / адказаць
03.08.2011 / 21:03
Belarus American напiсаў(ла) Жнiвень 3, 2011 у 17:17 Pravilno Anna, ja tut v komandirovke po linii GosCyrka - nabludaju za politicheskimi klounami. ничево мы с Володей П. скоро тебя домой заберём - ждёт тебя квартира в Москве новая, медаль от Вовы и маленький подарок от меня лично... Аня
0
гарадзенец / адказаць
10.11.2011 / 00:18
Сапраўды Алесь мае рацыю. Часам такія кампутарныя ці раней кніжныя батанікі выходзяць ў рэальны сьвет і пачынаюць мераць яго сваімі фантазіямі. Не супадае - тым горш для рэальнасці. Пачнем выпраўляць. Невыпраўляецца - пачнем забіваць. Параўнанне з Чыкаціла - няўдалае. Чыкаціла ня быў сацыяпатам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31