Знайсці
13.07.2011 / 15:11РусŁacБел

Валярына Кустава ў Варшаве — 15 ліпеня

Дарагія беларускія і польскія сябры!

Беларускае Шуманаўскае таварыства запрашае Вас 15 ліпеня, у пятніцу, а 18-й гадзіне разам з намі далучыцца да жывой беларускай паэзіі з маладой літаратаркай Валярынай Куставай. Нагоду кожны абірае для сябе сам (дэмакратыя!) — запозненае Купалле, бітва пад Грунвальдам, дзень народзінаў Сапегі і Дубоўкі.

У праграме:

— уводзіны ў беларускае: дэгустацыя «Крамбамбулі» — для першых 10 наведнікаў

— уводзіны ў еўрапейскае: дэгустацыя віна адной з еўрасаюзаўскіх краінаў — для першых 20 наведнікаў (калі падзяліцца)

— літаратурныя чытанні

— пытанні-дыскусія: беларускае тут і беларускае там (?)

— авацыя свабоды (для ўсіх ахвотных).

Адрас: рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскага, 5 (Gałczyńskiego 5).

Як даехаць: ісці па вуліцы Фоксаль (Foksal) ад Новага Святу і завярнуць у першую вуліцу налева, прайсці 200 метраў — і вось яна, рэдакцыя.

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930