Знайсці
23.05.2011 / 12:11РусŁacБел

Афіцыйныя курсы Пракаповіча стаяць на мяжы 12%-ага калідора

Афіцыйная дэвальвацыя ад пачатку года перавысіла 11%. Рэальная складае мінімум 47%.

Нацбанк працягвае павольна павялічваць курсы замежных валют. Па выніках таргоў на Беларуска-валютнай фондавай біржы даляр падняўся яшчэ на 40 рублёў і дасягнуў 3194 рублі. Па гэтым курсе набываюць валюту імпарцёры медыкаментаў. У абменніках курс даляра па-ранейшаму складае 4500 рублёў.

Афіцыйны біржавы курс еўра зменшыўся да 4472 рублёў, у абменніках ён застаецца на ўзроўні 6345–6500 рублёў.

Калі біржавыя курсы будуць зацверджаныя Нацбанкам, то кошык валют апусціцца да 11,12% ад пачатку года. Нацбанку зноў не хапае заўяленага калідора ваганняў. Нагадаем, што ад пачатку года калідор складаў 8%, цяпер пашыраны да 12%. Курс у абменніках адрозніваецца ад афіцыйнага больш чым на 40%, курс на міжбанку — на 120%.

ЯВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930