Знайсці
21.05.2011 / 10:5214РусŁacБел

Мясніковіч: стабілізацыя курсу адбудзецца ў два этапы

Выглядае, што Нацбанк вернецца да рэгулявання курсу рубля не раней за чэрвень ці ліпень.

Выглядае, што Нацбанк вернецца да рэгулявання курсу рубля не раней за чэрвень ці ліпень.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў журналістам, што ўніфікацыя курсу нацыянальнай валюты будзе ажыццёўленая ў бліжэйшы час. Гэта будзе адбывацца ў два этапы. «На першым этапе будуць прынятыя рашэнні, каб збіць павышаны попыт, а пасля атрымання стабілізацыйнага крэдыту курс будзе фармавацца на падставе попыту і прапановы, што знізіць тыя [дэвальвацыйныя] чаканні, якія сёння пакуль яшчэ прысутнічаюць», — сказаў прэм’ер.

На фоне маўчання Лукашэнкі і Пракаповіча — аўтараў ранейшай фінансавай палітыкі — словы Мясніковіча прагучалі як узяццё адказнасці за будучыя рашэнні на сябе.

Як выглядае,

першым этапам стане зніжэнне курсу рубля да максімальна нізкага ўзроўню, што мае збіць попыт на валюту. Другі этап, на якім прадугледжана вызначэнне новага стабільнага курсу рубля і падтрыманне яго з дапамогай рэгулятыўных мераў, адкладаецца на пасля атрымання крэдыту
 — г.зн. на чэрвень, а можа нават ліпень. Значыць, у Нацбанка па-ранейшаму няма ніякіх валютных запасаў для ўздзеяння на рынак.

Пакуль рана гадаць, якім будзе гэты новы стабільны курс. Але з улікам апошніх падзей можна меркаваць, што лічбы 5000 ці 6000 рублёў за даляр не выключаныя.

Урад і Нацбанк Беларусі ў панядзелак-аўторак прымуць рашэнні для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку, заявіў Мясніковіч.

На сустрэчы з журналістамі, фрагменты якой былі паказаныя беларускімі тэлеканаламі, кіраўнік урада нагадаў, што Беларусь на працягу трох гадоў чакае крэдытную падтрымку з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд долараў.

«Плануецца, што ў канцы мая — пачатку чэрвеня будуць прынятыя адпаведныя рашэнні», — сказаў Мясніковіч.

«Першы транш крэдыту ацэньваецца дзесьці ў 800 млн долараў, дзесьці ў пачатку восені будзе другі транш, крыху больш за 400 млн долараў у разліку на тое, што, у прынцыпе, на тры гады — 3 млрд. долараў», — паведаміў Мясніковіч.

«Але я хачу, каб усе разумелі — гэта не тыя сродкі, якія могуць стабілізаваць стан спраў на валютным рынку.
Для гэтага неабходныя сур’ёзныя ўласныя рашэнні, якія мы будзем прымаць разам з Нацбанкам літаральна ў панядзелак-аўторак», — сказаў прэм’ер-міністр.

Ён дапоўніў, што гэтыя рашэнні «вызначаць свайго роду дарожную карту, каб падысці даволі падрыхтаванымі і выканаць неабходныя працэдуры, у першую чаргу гэта тычыцца скарачэння грашовай прапановы».

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930