Знайсці
20.05.2011 / 10:537РусŁacБел

Курс чорнага наяўнага рынку зноў скаціўся да 6000 —7000 за даляр

Жорсткія заявы Кудрына падкасілі рубель.

Жорсткія заявы Кудрына падкасілі рубель.

На чорным рынку наяўнай валюты ў Мінску рубель ізноў упаў да найніжэйшага за апошні час узроўню. Сёння за даляр валютчыкі даюць 6000 рублёў, а прадаюць даляры за 6500—7500. Па такім сама курсе куплялі і прадавалі даляры ў сераду. Учора, у чацвер, на фоне чаканняў перад візітам Пуціна ён узнімаўся да 5500. Рэзкае падзенне рубля на чорным і безнаяўным рынках адбылося за мінулыя сем дзён, пасля таго калі стала ясна, што крызіс будзе насіць працяглы характар.

У Вільні даляр можна прадаць за 5300 рублёў, купіць за 6850 рублёў — таксама больш, чым учора.

Курс у абменніках застаўся на ўзроўні 4500 рублёў. Банкі не маюць смеласці выставіць курс, вышэйшы за «рэкамендацыю» Нацбанка. Па такім курсе набыць валюту ўсё яшчэ немагчыма. На інтэрнэт-форумах пішуць, што, магчыма, ад панядзелка Нацбанк уздыме мяжу дазволенага да 6000 рублёў.

Нагадаем, што афіцыйны курс даляра, які ўсталёваецца Нацбанкам, складае 3 145 рублёў. Ён заніжаны ў параўнанні з рэальным, які выкарыстоўваецца насельніцтвам і прадпрыемствамі, на 60–200%.

Учора міністр фінансаў Расіі заявіў у Мінску, што крэдыт ад ЕўрАзЭС складзе ўсяго мільярд даляраў і будзе выдзелены не раней за чэрвень. Акрамя таго, умовай яго выдачы будзе драконаўскі план эканоміі. Ён прадугледжвае скарачэнне бюджэтных выдаткаў і прыватызацыю гігантаў беларускай прамысловасці ці інфраструктуры — апошнія на выбар Мінска.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930