Знайсці
12.05.2011 / 10:499РусŁacБел

Курс даляра на чорным рынку не знізіўся пасля росту курсу ў абменніках

Валютчыкі песімістычна зрэагавалі на ўчорашнія навіны з Мінска і Масквы.

Так валютчыкі зрэагавалі на ўчорашнія навіны з Мінска і Масквы.

Чорны рынак валюты песімістычна зрэагаваў на рашэнне Масквы ўстрымацца ад выдзялення Мінску міждзяржаўнага крэдыту. Учора некаторыя валютчыкі ўзнялі каціроўкі даляра з ранейшых 4100 да 5000–5200 рублёў за даляр. Негатыўны псіхалагічны эфект магло мець і тое, што ўчора ў абменніках валюта не з’явілася, нягледзячы на лібералізацыю курсу продажу і куплі.

Хоць за незаконныя валютныя аперацыі пагражае штраф і нават турэмнае зняволенне, чорны рынак валюты расквітнеў, як толькі ў краіне пачаўся фінансавы крызіс.

Яшчэ нядаўна курс 5000 за даляр здаваўся вынікам панікі. Аднак адсутнасць валюты прывяла да спіралі дэвальвацыйных чаканняў. У выніку пры безнаяўных аперацыях курс 5000—5200 рублёў за даляр трымаецца ўжо працяглы час.

У большасці валютчыкаў курс наяўнага даляра трымаецца на ўзроўні 4100 (купля) і 4300 (продаж).

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера