Знайсці
12.05.2011 / 09:252РусŁacБел

Банкі захавалі курс наяўнага даляра ў межах 4000 рублёў

Купіць валюту ў абменніках было па-ранейшаму немагчыма. Рэч у тым, што курс безнаяўнага рубля трымаецца на ўзроўні 5000—5200 за даляр.

Уранку 12 мая абменнікі розных банкаў выставілі курс рубля, практычна ідэнтычны ўчарашняму.

Як стала вядома 11 мая, Нацбанк дазволіў свабодны курс куплі і продажу наяўнай валюты ў абменніках. Пры гэтым, як паведамілі крыніцы «Нашай Нівы» ў банках, Нацбанк «папрасіў» банкі да канца тыдня абмежаваць курс 4000 рублёў.

У выніку

купіць валюту ў абменніках па-ранейшаму немагчыма. Рэч у тым, што курс безнаяўнага рубля на пазабіржавых аперацыях трымаецца на ўзроўні 5000—5200 за даляр. Таму большасць банкіраў і звычайных людзей успрыняла курс 4000 як заніжаны
і працягвае вычэкваць. На думку суразмоўцаў агенцтва «Інтэрфакс», узважаны курс даляра на сёння мог бы складаць каля 4500 рублёў. Аднак, каб вывесці рынак на гэты курс, патрэбны некалькі дзён інтэрвенцый Нацбанка, каб людзі і прадпрыемствы пабачылі, што валюта па такім курсе ёсць і будзе. Але
сродкаў на інтэрвенцыі Нацыянальны банк сёння не мае.
У выніку атрымліваецца спіраль дэвальвацыі. Ва ўмовах, калі Беларусь не здольна прыцягнуць крэдыты з Захаду ці Расіі, такая сітуацыя пагражае зацягнуцца.

Лукашэнкаўцы спрабуюць перакласці адказнасць за крах рубля на насельніцтва. Сам Лукашэнка не раз абвінавачваў людзей, што яны «паддаліся паніцы» і «кінуліся купляць машыны», што, маўляў, і прывяло да ажыятажу на валютным рынку. Банкіры ўзялі на ўзбаренне тую ж рыторыку.

Нацбанк у сваёй заяве 11 мая зваліў дэфіцыт валюты на ўплыў «павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва».

Беларусь стала адзінай краінай Еўропы, што ажыццявіла рэзкую дэвальвацыю нацыянальнай валюты за апошнія 12 месяцаў.

Усяго ад 2008 года беларускі рубель ужо абясцэніўся больш як на 90% (безнаяўны — на 135%). Гэта абсалютны антырэкорд кантынента.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930