«Тор» — пусты комікс ад Кенэта Браны
Зухаваты Тор зрынуты сваім бацькам Одынам на Зямлю. Героя знаходзіць Наталі Портмэн.
ЗША, 2011, каляровы, 130 хв, 3D
Рэжысёр: Кенэт Брана
Ролі выконваюць: Крыс Гемсуорт, Наталі Портмэн, Энтані Гопкінз, Том Хігельстон, Рэй Стывенсан
Жанр: Комікс з героямі міфаў
Адзнака: 2 (з 10)
Зухаваты Тор, які сваімі бяздумнымі дзеяннямі, паставіў Асгард на мяжу вайны, зрынуты сваім бацькам Одынам на Зямлю. Героя знаходзіць надзвычай разумная прыгажуня, але наступныя прыгоды ўсё роўна пераўзыйдуць ейнае ўяўленне.
Карціна Кенэта Браны — гламурны кінакомікс,персанажы якога пазычаныя з нарвежскіх міфаў. Коміксам пра Тора — 70 гадоў; цяпер з’явілася й экранізацыя, на якую запрасілі вядомых актораў. Энтанані Гопкінз стаўся Одынам, Наталі Портмэн — цікаўнай прыгажуняй. Малады актор Крыс Хемсуорт з аголеным торсам (і адсутнасцю акторскай гульні) — запрошаны на ролю Тора.
Але
стужка — марнаванне часу, нягледзячы на грымоты, метамарфозы й пазалочаныя дэкарацыі.Замест коміксавай бадзёрасці — імітацыя, замест дзівосаў — адладжаная індустрыя, і нават замест жывых ляпаў — банальнасці.
А самае недаравальнае, што таленавіты рэжысёр Кенэт Брана анічым не выдае свайго кінамайстэрства.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку
 15
Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола
 4
Хто той чалавек, на месцы палаца якога Лукашэнка паставіў сваю любімую рэзідэнцыю? І чаму яго імя выбілі залатымі літарамі ў Луўры?
 2
МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал
 4
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 7
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера