Знайсці
25.04.2011 / 16:24РусŁacБел

У Кіеў прыйшла «Беларуская вясна»

Сёння, 25 красавіка, ў Кіеве стартуе фестываль «Беларуская вясна — 2011». Асноўная мэта арганізатараў — звярнуць увагу грамадскасці да рэпрэсій у Беларусі.

Хто арганізоўвае?

Фестываль штогод ладзіць творчая ініцыятыва «Беларускі дэсант» — суполка неабыякавых да Беларусі ўкраінцаў, чые сябры, сваякі альбо знаёмыя жывуць і намагаюцца займацца творчасцю ва ўмовах аўтакратычнага рэжыму.

Што будзе?

Фестываль працягнецца, 18 дзён у Цэнтры візуальнай культуры НаУКМа, што месціца па адрасе вуліца Скаварады 2.

Адкрыецца ён выставай «Асаблівы рэжым», у якую ўваходзіць: турэмная графіка Юрася Навцікага, антыкатавальныя постэры «Працэдурны пакой» Мікіты Кадана, карыкатуры расійца Андрэя Більжо, а таксама відэаінсталяцыя «Плошча 2010» Вадзіма Заміроўскага, які штогод бярэ ўдзел у «Беларускай вясне». Турэмная графіка Навіцкага — гэта замалёўка з натуры, а таксама фота, зробленыя на камеру мабільнага тэлефону, які ў аўтара атрымалася пранесці ў камеру. Карыкатуры Більжо наконт наступстваў выбараў пераўтварыліся ў сапраўдны хіт беларускага інтэрнэту.

У першы дзень фестывалю можна будзе таксама ўбачыць перформанс Сашка Ірванца «Чыстасардэчнае прызнанне», паўдзельнічаць у майстэр-класе «Мастацтва ў турме» і папрысутнічаць на прэзентацыі коміксу Марыны Напрушкінай «Убедительная победа».

Фестываль беларускай рэпрэсаванай культуры праводзіцца ў Кіеве ўжо пяты год, і карыстаецца вялікай папулярнасцю. У мінулым годзе праграма фестывалю ахапіла ўсе сферы — ад літаратуры і анімацыі да фатаграфіі і выцінанкі.

Сачыць за раскладам мерапрыемстваў «Беларускай вясны — 2011» можна на сайце Belarus.org.ua

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера