Знайсці
15.03.2011 / 17:331РусŁacБел

Алесь Пушкін сёння зладзіць перфоманс у Варшаве

Шэраг імпрэз, прысвечаных Беларусі, праходзяць сёння ў Варшаўскім універсітэце. «Цвіком» стане перфоманс Алеся Пушкіна, падрабязнасці якога трымаюцца ў таямніцы.

Як паведаміў студэнт Варшаўскага ўніверсітэта і сябра ініцыятывы «Вольная Беларусь» Аляксей Буранок, перфоманс пачнецца, а 18-й па польскім часе (19-я па беларускім). «Неспадзяванка будзе», — сказаў ён.

Пасля гэтага пройдзе дыскусія і прагляд фільма, прысвечанага сітуацыі ў Беларусі. Ужо цяпер ва універсітэце праходзіць фотавыстава беларускіх гарадоў, на якой найперш прадстаўленыя Гродна і Віцебск. Беларускія студэнты частуюць палякаў беларускімі стравамі. Таксама чытаюцца па-беларуску і па-польску вершы Рыгора Барадуліна і Андрэя Хадановіча.

Таксама праводзіўся конкурс малюнкаў, прысвечаны Беларусі, у якім удзельнічалі польскія студэнты. Яны спрабавалі адлюстраваць сваё успрыняццё Беларусі. Як распавядае Аляксей Буранок, былі малюнкі палітычныя, з бел-чырвона-белымі сцягамі, напамінам пра польскую салідарнасць, а былі і «лясныя пейзажы з хаткамі» — так, відаць, уяўляюць Беларусь палякі.

"Еўрарадыё"

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031