Знайсці
15.02.2011 / 10:177РусŁacБел

Аналітыкі банка Raiffeisen раяць Лукашэнку дэвальвацыю і прыватызацыю

У адваротным выпадку Беларусь чакаюць фінансавыя цяжкасці.

У адваротным выпадку Беларусь чакаюць фінансавыя цяжкасці.

Беларускім уладам прыйдзецца тым ці іншым чынам вырашыць праблему адмоўнага сальда замежнага гандлю, лічаць аналітыкі банка Raiffeisen. Іначай у краіне не застанецца золатавалютных рэзерваў.

Аўстрыйскі банк Raiffeisen актыўна ўцягнуты ў аперацыі з Беларуссю. Групе Raiffeisen належыць беларускі «Прыёрбанк», што робіць яе ўнікальным еўрапейскім удзельнікам беларускага фінансавага рынку.

Каментуючы заяву Нацбанка Беларусі, што зніжэнне золатавалютных рэзерваў у студзені на 14% выклікана сезоннымі ваганнямі, эксперты адводзяць сезоннасці апошняе месца ў спісе прычын, а найперш адзначаюць дырэктыўны рост эканомікі і крэдытавання, павышэнне зарплат і скарачэнне расійскіх энергетычных субсідый.

У выпадку захавання цяперашняга эканамічнага трэнду, гаворыцца ў аналітычнай запісцы банка, валютныя запасы краіны будуць змяншацца нават на 500 млн даляраў у месяц. Сітуацыя пагаршаецца і тым, што каля 50% замежнай запазычанасці краіны — 12,5 млрд даляраў — прыпадае на кароткатэрміновыя абавязацельствы (да 12 месяцаў), што стварае сур’ёзную праблему рэфінансавання.

На думку Raiffeisen, праблема ляжыць у структурнай плоскасці, а таму ў беларускіх уладаў небагаты выбар інструментара. У прыватнасці, гэта працяг распачатай у 2009 годзе палітыкі замежных запазычанняў, узмацніць якую можна продажам беларускай дзяржуласнасці замежным інвестарам.

Акрамя таго,

неабходна дэвальвацыя беларускага рубля, якая прывядзе да падаражэння імпарту і патаннення экспарту,
што дазволіць скараціць дэфіцыт замежнага гандлю. Таксама яны рэкамендуюць адмову ад росту заробкаў, скарачэнне бюджэтных выдаткаў, зніжэнне аб’ёмаў крэдытавання беларускай эканомікі. Усё тое, што палітычна немагчыма, бо падарве папулярнасць уладаў.

Аналітыкі прагназуюць, што ў найбліжэйшыя месяцы золатавалютныя рэзервы Беларусі працягнуць зніжацца.

Калі непапулярныя меры не будуць прынятыя, то, на думку аналітыкаў, гэта выкліча рост недаверу да беларускай фінансавай сістэмы, павышэнне ставак па беларускіх еўрабондах і зніжэнне суверэннага рэйтынгу краіны. У апошніх выпадку Беларусь ізноў стане крытычна залежнай ад дзяржаўнай фінансавай дапамогі Расіі.

У студзені валютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 670 млн даляраў. Дэфіцыт замежнага гандлю ў 2010 годзе дасягнуў рэкорднага памеру 7,4 млрд даляраў, што на 1,9 млрд больш, чым у 2009 годзе. Пры такім перавышэнні імпарту над экспартам краіна будзе непазбежна залежаць ад замежных крэдытаў.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930