Знайсці
12.02.2011 / 19:21РусŁacБел

Старшынёй Назіральнай рады БВФБ стаў намеснік кіраўніка Нацбанка Тарас Надольны

Акцыянеры ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» (БВФБ) абралі новы склад Назіральнай рады на чале са старшынёй — намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарасам Надольным.

Як паведамілі на БВФБ, рашэнне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў членаў ранейшага савета і абранні новых зафіксавана ў пратаколе агульнага сходу акцыянераў ад 10 лютага 2011 года № 1.

Намеснікам старшыні Назіральнай радыБВФБ абраны дырэктар дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі Аляксандр Гальперын.

Апрача таго, у склад Назіральнай рады ўвайшлі дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Жарнасек, начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка Анатоль Мароз, начальнік галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацбанка Аляксей Спешнеў, начальнік галоўнага ўпраўлення міжнародных фінансавых адносінаў і дзяржаўнага доўгу Мінфіна Андрэй Смольскі, начальнік галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацбанка Вадзім Тарасюк і намеснік начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення Нацбанка Віктар Юрэня.

ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» было створана ў 1998 годзе. Доля дзяржавы ў статутным фондзе складае каля 99%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930