Знайсці
08.02.2011 / 10:39РусŁacБел

8 лютага ў Берліне — вечарына беларускай культуры

8 лютага ў Берліне адбудзецца вялікая вечарына "Моц слова", прысвечаная ролі беларускай культуры ў сучасным грамадска-палітычным жыцці Беларусі. На яе запрошаныя пісьменніца Святлана Алексіевіч, мастак і літаратар Артур Клінаў і рок-музыка Лявон Вольскі.

8 лютага ў Берліне адбудзецца вялікая вечарына «Моц слова», прысвечаная ролі беларускай культуры ў сучасным грамадска-палітычным жыцці Беларусі. На яе запрошаныя пісьменніца Святлана Алексіевіч, мастак і літаратар Артур Клінаў і рок-музыка Лявон Вольскі.

Імпрэзу наладзілі некалькі культурніцкіх фондаў, якія зацікаўленыя ў дэмакратызацыі Беларусі. Адным з непасрэдных арганізатараў стаў журналіст Інга Пец. Ён неаднаразова прыяжджаў у Беларусь і добра знаёмы з сучаснай беларускай культурай і яе асобамі.

У ліку арганізатараў імпрэзы выступае і Нямецкі ПЭН-цэнтар, які запрасіў на вечарыну сваіх калегаў з Аўстрыі. Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў мяркуюць выступіць у падтрымку сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру, якія пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску сталі палітзняволенымі. Гэта доктар філалогіі Аляксандар Фядута, пісьменнік і палітык Павал Севярынец і ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра паэт Уладзімір Някляеў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930