Знайсці
25.01.2011 / 10:40РусŁacБел

Новая місія МВФ пачала візіт у Мінск

Сёньня пачынаецца візыт у Менск чарговай місіі Міжнароднага валютнага фонду.

Сёньня пачынаецца візыт у Менск чарговай місіі МВФ, якая павінна скарэктаваць макраэканамічны прагноз для Беларусі на 2011–2015 гады
з улікам сьнежаньскіх дамоўленасьцяў па адзінай эканамічнай прасторы і цэн на нафту. Місія будзе працаваць у Менску да 2 лютага. Ці пойдзе гаворка пра новыя крэдыты для Беларусі?

Экспэрты МВФ павінны ацаніць уплыў новых дамоўленасьцяў з Расеяй на беларускую эканоміку і прадоўжыць кансультацыі зь беларускім бокам адносна эканамічнай палітыкі і структурных рэформаў. Як паведамілі «Свабодзе» ў сталым прадстаўніцтве МВФ у Менску, пытаньне пра новыя крэдыты абмяркоўваць не плянуецца.

Начальнік Упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў дадаў, што афіцыйнага звароту па новыя крэдыты не было.

У сталым прадстаўніцтве МВФ у Беларусі пакуль не камэнтуюць рэзалюцыю Эўрапарлямэнту ад 20 студзеня, у якой гаворыцца пра эканамічныя санкцыі да афіцыйнага Менску і замарозку любой фінансавай дапамогі, у тым ліку праз МВФ. Канчатковае рашэньне наконт гэтага будзе прынятае Радай Эўразьвязу напрыканцы студзеня.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930