Знайсці
23.01.2011 / 20:09РусŁacБел

«Сезон ведзьмаў»

— містычныя прыгоды З Нікаласам Кейджам і Ронам Перлманам.

Сезон ведзьмаў (Season of the Witch)


ЗША, 2011, каляровы, 98 хв.

Рэжысёр: Дамінік Сена

Ролі выконваюць: Нікалас Кейдж, Рон Пэрлман, Клэр Фой, Стывэн Кэмпбэл Мур, Крыстафэр Лі, Стывэн Грэм, Ульрых Томсэн

Жанр: Містычныя прыгоды

Адзнака: 7 (з 10)

Чатырнаццатае стагоддзе. Два рыцары мусяць даставіць у далёкі кляштар маладую ведзьму, якую абвінавачваюць у эпідэміі чумы. Дзяўчына выглядае анёлам, але героям прыйдзецца сутыкнуцца з самымі цёмнымі сіламі.

Карціна Дамініка Сены — ударныя містычныя прыгоды з закручаным сюжэтам і палахліваю атмасферай. У фільме ўсяго пакрыху. Сярэднявечча з крыжовымі паходамі й штурмам гарадоў, галодныя ваўкі, пошасці, ведзьмы й дэманы, годныя рыцары, спакушэнні й зацятыя бойкі.

Усе вядомыя складнікі працуюць на фільм. Дамінік Сена спраўна здымае папулярнае кіно («Угнаць за 60 секундаў» і «Пароль «Рыба-меч»« — ягоныя стужкі). І хаця галоўны рыцар Нікалас Кейдж прасякнуты ўрачыста-зляканым гераізмам, з якім актор навязліва вандруе з карціны ў карціну, гэта фільму не замінае. Куды цікавейшы рыцар Рон Пэрлман — удала намякае на «Імя ружы» й свайго «Хэлбоя», а бязвінна-падступная ведзьма Клэр Фой — адкрыццё карціны.

Фільм усцешыць масавую публіку, а сцэна ў туманным лесе прымусіць адкласці ў бок чыпсы.

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера