Знайсці
21.01.2011 / 12:50РусŁacБел

Новы выпуск еўрааблігацый Беларусі прадугледжвае прэмію

Другі выпуск беларускіх сямігадовых еўрааблігацый вылучае вялікая інвестыцыйная прывабнасць у параўнанні з дэбютным выпускам еўрабондаў, размешчаных у жніўні 2010 года, і аналагічнымі пазыковымі абавязаннямі Украіны,
лічаць эксперты кампаніі «Рэнесанс Капітал — Фінансавы Кансультант».

Як паведамлялася, Беларусь у мінулую сераду размясціла другі выпуск намінаваных у далярах еўрабондаў на суму 800 млн з даходнасцю 8,95% гадавых.

«Стаўка размяшчэння на ўзроўні 8,95% прадугледжвае прэмію ў памеры больш за 260 базісных пунктаў да крывой прыбытковасці суверэнных пазыковых абавязанняў Украіны і каля 640 базісных пунктаў да Z-спрэда да своп, што на 30 Б.П. вышэй, чым у выпуску Беларусь 15 (размешчанага ў ліпені-жніўні агульным аб’ёмам 1 млрд даляраў)», — гаворыцца ў аналітычнай запісцы кампаніі.

Эксперты прызнаюць, што Беларусь саступае Украіне з пункту гледжання крэдытнай якасці праз падвышаную адчувальнасць да вонкавых шокаў, невялікія золатавалютныя рэзервы, менш дыверсіфікаваную структуру замежнага гандлю і пачатковую стадыю пераходу да рынкавай эканомікі, але пры гэтым у краіне лепшая ў параўнанні з Украінай бюджэтная дысцыпліна.

«Беларусь ўяўляецца значна больш гнуткай, чым Україна, у тым, што датычыць ліквіднасці дзяржаўных фінансаў, і мае больш нізкі ўзровень замежнага доўгу адносна ВУП», — кажуць эксперты «Рэнесанс Капітал», адзначаючы разам з тым, што такая перавага носіць часовы характар — Украіна распачала рэфармаванне электраэнергетыкі і намеціла на найбліжэйшыя гады рэформу пенсійнай сістэмы.

Аналітыкі не выключаюць, што Беларусь паспрабуе павялічыць аб’ём новага выпуску аналагічна дэбютнаму размяшчэнню, аб’ём якога быў пашыраны на 400 млн даляраў праз месяц пасля размяшчэння.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930