Знайсці
14.01.2011 / 14:34РусŁacБел

Чысты адток капіталу з Расіі па выніках 2010 года склаў $38,3 млрд

Чысты адток капіталу з Расіі па выніках 2010 года склаў 38,3 мільярда даляраў, нашмат перасягнуўшы прагнозы ўрада.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Цэнтрабанка.

Большая частка адтоку прыпала на першы квартал 2010 года і на апошні. У пачатку года з Расіі было вывезена 14,7 мільярда даляраў, а ў канцы — 22,7 мільярда. Большая частка з гэтай сумы прыпала не на банкі, а на «іншыя сектары» (у статыстыцы ЦБ дадзеныя па адтоку/прытоку капіталу падзеленыя толькі на два сектары).

Улетку чыноўнікі меркавалі, што адток капіталу з Расіі па выніках года складзе дзесяць мільярдаў даляраў. Затым у ЦБ адзнака была паднятая да 22 мільярдаў.

Апошні раз чысты прыток капіталу быў зафіксаваны ў Расіі па выніках 2007 года, тады ён склаў 81,7 мільярда даляраў. У крызісны 2008 год з краіны «выцекла» 133,9 мільярда даляраў, а ў 2009-м — 56,9 мільярда.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930