Знайсці
14.01.2011 / 14:302РусŁacБел

Сарказі: Кошт еўра да даляра пераацэнены

Кошт еўра ў дачыненні да амерыканскага даляра па-ранейшаму пераацэньваецца.
З такой заявай, перадае Agence France-Presse, выступіў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што раней сітуацыя была яшчэ горшай.

Сарказі адзначыў, што цяпер еўра каштуе 1,29 — 1,3 даляра. Паводле словаў прэзідэнта Францыі, гэта ўсё адно зашмат. «Я выдатна ведаю, што падвышэнне еўра на 0,1 даляра абыходзіцца кампаніі ў мільярд еўра», — сказаў Сарказі працоўным французскага завода Airbus.

Пры гэтым Сарказі адзначыў, што Еўропе неабходна захаваць еўразону і сваю адзіную валюту, таму што з развалам еўразоны разваліцца ўся Еўропа.

13 студзеня еўра таргуецца вышэй за 1,31 даляра.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930