Знайсці
05.01.2011 / 12:151РусŁacБел

Італьянскія банкі абвясцілі вайну наяўным

Асацыяцыя банкаў Італіі (ABI) абвясціла «вайну наяўным», заклікаўшы павялічыць распаўсюджанне электронных транзакцый у краіне.

Італьянскія банкіры сцвярджаюць, што нізкі ўзровень распаўсюджання пластыкавых карт у краіне штогод абыходзіцца фінансавым арганізацыям і кампаніям ў 10 мільярдаў еўра. Гэтыя сродкі ідуць на абслугоўванне наяўных плацяжоў (у асноўным на персанал і бяспеку). ABI мае намер змагацца за скарачэнне гэтых выдаткаў праз прасоўванне электронных плацяжоў з выкарыстаннем крэдытных і дэбетавых картаў як у прыватным, так і ў дзяржаўным сектары.

Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, Італія страчвае да 100 мільярдаў еўра праз вялікую долю ценевай эканомікі, якая дасягае 22 адсоткаў ВУП. На поўдні Італіі, дзе дзейнічаюць найбуйнейшыя крымінальныя групоўкі краіны, кампаніі часцяком плацяць рабочым наяўнымі, каб пазбегнуць падаткаабкладання. Цяпер ABI дамагаецца ад урада забароны на выплату заробкаў наяўнымі.

Сярэдні італьянец, як сцвярджаюць аналітыкі Банка Італіі, робіць за год 26 транзакцый з выкарыстаннем крэдытных картаў. Для параўнання, жыхар Вялікабрытаніі за год праводзіць у пяць разоў больш транзакцый з выкарыстаннем крэдытных картаў.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера