Знайсці
03.01.2011 / 18:574РусŁacБел

Дзяржава падарыла банкам $690 мільёнаў з бюджэту

Беларусбанк і Белаграпрамбанк атрымалі па $330 мільёнаў кожны.

Пастановай Савета міністраў № 1908 ад 30 снежня за кошт бюджэтных сродкаў павялічаны статутныя фонды «Беларусбанка» — на 1 трыльён рублёў, «Белаграпрамбанка» — на 1 трыльён рублёў, «Белінвестбанка» — на 60 мільярдаў рублёў.

Рэальных грошай банкі не ўбачаць — гаворка вядзецца пра спісанне запазычанасці, у тым ліку і пратэрмінаванай, дзяржаўных сектараў эканомікі перад гэтымі банкамі.

Год таму, у канцы 2009 году, — праблема ліквіднасці дзяржаўных прадпрыемстваў была закрыта за кошт крэдытнай лініі Нацбанка на суму $1,33 мільярда.

ЯВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930