Знайсці
07.12.2010 / 16:48РусŁacБел

Курс даляра ЗША знізіўся да 3.015 рублёў

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што прайшлі 7 снежня, знізіўся на 5 рублёў і склаў 3.015 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 90 млн. 553 тыс. даляраў (попыт — 90 млн. 552 тыс., прапанова — 95 млн. 497 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 25 банкаў. Курс узрос на 0,03 рубля і склаў 96,56 рубля. Аб’ём таргоў склаў 385 млн. 817 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 385 млн. 817 тыс., прапанова — 316 млн. 396 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 9 млн. 616 тыс. (попыт — 9 млн. 616 тыс., прапанова — 2 млн. 629 тыс.), а курс узрос на 5 рублёў і склаў 4.027 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель практычна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.054,48 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 1,76%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля — на 2,01%, да еўра — умацаваўся на 1,92%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930