Знайсці
07.12.2010 / 12:56РусŁacБел

ФРС ЗША надрукавала больш за мільярд бракаваных 100-даляравых банкнот

Урад ЗША выдаткаваў амаль 132 млн даляраў на тое, каб надрукаваць грошы, якія не могуць быць выкарыстаны. З 1,1 млрд новых 100-даляравых купюр трэцяя частка праз тэхналагічную памылку выявілася непрыдатнай для выкарыстання.

Як перадаў тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе, новыя купюры, якія, як лічылася, адпавядалі ўсім сучасным стандартам і ўтрымлівалі беспрэцэдэнтныя элементы абароны, мусілі ўбачыць свет ужо ў лютым. Аднак іх выпуск адкладзены на нявызначаны тэрмін, пакуль ФРС не прыдумае, як аддзяліць з масы надрукаваных банкнот бракаваныя.

А на сайце Бюро гравіявання і друку — найбуйнейшага вытворцы бланкаў для фінансавых дакументаў у ЗША — з’явілася тлумачэнне, што падчас друку банкнот у адзінкавых выпадках утвараюцца зморшчыны, што вядзе да ўзнікнення на іх непрадрукаваных палос.

Поўны намінальны кошт непрыдатных банкнот — 110 млрд даляраў — гэта больш за 10% усіх запасаў амерыканскай валюты на планеце,
якія, па словах афіцыйных крыніц, складаюць 930 млрд даляраў у банкнотах.

Надрукаваныя купюры будуць захоўвацца ў сховішчах ФРС у тэхаскім Форт-Уэрце і ў Вашынгтоне, пакуль не будзе знойдзены і знішчаны ўвесь брак. Па падліках ФРС, калі сартаванне будзе праводзіцца ўручную, на гэта можа сысці 20–30 гадоў, а спецыяльных аўтаматычных прыладаў для гэтага працэсу не існуе.

CNBC адзначае, што кошт друку кожнай новай банкноты склаў 12 цэнтаў — удвая больш, чым пры ранейшай тэхналогіі. Зараз дэфектныя купюры, колькасць якіх складае дзясяткі мільёнаў, а намінальны кошт — мільярды даляраў, павінны быць знішчаныя. Страты падаткаплатнікаў толькі ад ліквідацыі бракаванай часткі партыі складуць 120 мільёнаў даляраў. У якую суму абыдзецца праверка банкнот, невядома.

Бракаваныя банкноты былі першымі, што змяшчалі подпіс дзейнага міністра фінансаў ЗША Цімаці Гайтнера. Каб перадухіліць дэфіцыт наяўных грошай — 100-даляравыя купюры, што цяпер у абароце, састарэлі, — ФРС вырашыла аднавіць вытворчасць грашзнакаў цяперашняга дызайну, на якіх стаіць подпіс міністра фінансаў ва ўрадзе экс-прэзідэнта Буша Хэнка Полсана. Яны не маюць сучасных сістэм абароны.

100-даляравыя купюры — самыя распаўсюджаныя, таму іх часцей за ўсё падрабляюць за межамі ЗША. Сёння падробкамі з’яўляецца менш за 0,01% ад агульнага аб’ёму амерыканскай валюты, якая знаходзіцца ў вольным звароце. Самым буйным трымальнікам наяўных даляраў за межамі ЗША з’яўляецца Расія.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930