Знайсці
03.12.2010 / 15:461РусŁacБел

На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся да 3.026 рублёў

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, якія прайшлі 3 снежня, знізіўся на 5 рублёў і склаў 3.026 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 27 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 70 млн. 201 тыс. даляраў (попыт — 70 млн. 201 тыс., прапанова — 76 млн. 863 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 26 банкаў. Курс узрос на 0,11 рубля і склаў 96,79 рубля. Аб’ём таргоў склаў 479 млн. 484 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 474 млн. 489 тыс., прапанова — 470 млн. 232 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 20 млн. 827 тыс. (попыт — 20 млн. 863 тыс., прапанова — 7 млн. 954 тыс.), а курс узрос на 25 рублёў і склаў 4.004 рубля.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,19% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.054,57 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 1,77%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,69%, да расійскага рубля — на 2,25%, да еўра — умацаваўся на 2,48%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера