Знайсці
01.12.2010 / 12:16РусŁacБел

Прэзентацыя кнігі Макса Шчура ў Празе

4 снежня, а 18.00 у кавярні Krásný Ztráty (Naprstková 10,Praha 1) адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Макса Шчура «Ліст, знойдзены на папялішчы»,

З паслямовы Юнэлі Сальнікавай:

«Чытаючы прозу Макса Шчура, мяне не пакідае адчуваньне вусьцішу і надрыву. З аднаго боку, аўтар зьдзекуецца практычна з усяго. Для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасьці, сэкс, нацыяналізм, творчасьць калегаў — усё падпадае пад дэканструкцыю. Але ў той жа час аповеды насычаныя вострымі рэакцыямі аўтара на паўсядзённасьць, прыхаваным імкненьнем вырвацца з сытуацыі гульні і пэрманэнтнай нявызначанасьці."

З прадмовы аўтара:

«Напрыканцы 2008 году ў мяне згарэў стары ноўтбук. У працэсе ратаваньня гард-дыску выявілася, што на ім, апрача раману й колькіх незакончаных тэкстаў, захаваўся з тузін апавяданьняў, якія я накрэмзаў (ці хай сабе нацюкаў) на працягу папярэдніх гадоў у вольны ад творчасьці й іншых мітрэнгаў час. Няспраўджаная пэрспэктыва іхнай нечаканай і канчатковай страты прымусіла мяне сяк-так „давесьці іх да ладу“, каб урэшце пазбавіцца ўсялякага клопату пра іх, і апублікаваць усе разам (па-за кантэкстам і паасобку, баюся, яны былі б зразуметыя няслушна) — прапаную вашай увазе плён сваіх высілкаў. Урачыста дэклярую, што ў гэтых аповедах я ня ставіў перад сабой ніякіх асабліва мастацкіх мэтаў…»

zbsb.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930