Знайсці
28.11.2010 / 20:503РусŁacБел

Памёр Уладзімір Маслачэнка

Знакамітаму галкіперу і тэлекаментатару было 74 гады.

У Маскве на 75-м годзе жыцця 28 лістапада памёр вядомы спартыўны журналіст і тэлекаментатар Уладзімір Маслачэнка.

Два тыдні таму ён вёў яшчэ сваю праграму на тэлебачанні, а дзесяць дзён таму быў шпіталізаваны з дыягназам інсульт і знаходзіўся ў палаце інстытута неўралогіі РАМН «ў стабільна цяжкім стане».

Маслачэнка памёр ад сардэчнай недастатковасці.

***

Заслужаны майстар спорту СССР Уладзімір Маслачэнка нарадзіўся ва Украіне ў Днепрапятроўскай вобласці ў 1936 годзе.

Выступаў за маскоўскія футбольныя клубы «Лакаматыў» і «Спартак», быў варатаром зборнай СССР, прымаў удзел у чэмпіянаце свету па футболе 1958 года, уладальнік Кубка Еўропы 1960 года, чэмпіён СССР па футболе.

Уладзімір Маслачэнка правёў 315 матчаў у чэмпіянаце СССР, у 1961 г. быў прызнаны найлепшым варатаром краіны.

У пачатку сямідзесятых гадоў займаўся трэнерскай працай: у прыватнасці, быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Чада.

Па заканчэнні спартыўнай кар’еры Маслачэнка прысвяціў сябе тэлежурналістыцы, доўгі час працаваў на Ўсесаюзным радыё і Цэнтральным тэлебачанні, а затым на НТВ.

У 2000 годзе як спартыўны тэлекаментатар быў удастоены прэміі «ТЭФІ».

Яго голас, як і голас Мікалая Озерава, Катэ Махарадзэ быў вельмі пазнавальны. Маслачэнка таксама вядомы дасціпнымі афарызмамі.

Напрыклад, такім: «Гульцы стаяць у сценцы, трымаюцца… за самі ведаеце што. Яны проста не ведаюць цудадзейнай сілы «Бленд-а-меда» :)

Газета.ру: Мэтра з намі больш няма

Паводле Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера