Знайсці
24.11.2010 / 18:5075РусŁacБел

Апазіцыя сабрала тысячу чалавек на рэпетыцыю Плошчы

Людзі прайшлі да Цэнтрвыбаркама з патрабаваннямі.

19:21

Мітынг скончаны, Дашкевіч і Севярынец выказалі надзею пабачыць усіх 19 снежня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, на Плошчы. Усе разыходзяцца.

19:18

Дашкевіч скандуе «Толькі — вера! Толькі — вера! Толькі -- вера!». Ён зазначыў, што сёння сабралася некалькі тысяч чалавек, а 19-га снежня на Плошчы збяруцца некалькі дзесяткаў тысяч.

Севярынец заявіў, што цяпер РТР вядзе прамую траснсляцыю падзей з Мінска.

[У Беларусі на беларускім аналагу канала - РТР-Беларусь паказваюць кіно].

19:16

Выступіў Віталь Рымашэўскі. Ён сказаў, што яму не патрэбна падтрымка Расіі і Захаду, а ён спадзяецца толькі на падтрымку людзей. Заклікаў усіх прыйсці ў чацвер, 25 лістапада, а 18-й да Чыгуначнага вакзала Мінска на чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі.

19:08

Ля помніка Леніну ідзе імправізаваны мітынг.

Мікола Статкевіч дзякуе ўсім, хто прыйшоў на акцыю.

«Я прымацую вашыя патрабаванні да шыльдаў Дома ўрада».

Папрасіў людзей застацца на месцы, а сам пайшоў з журналістамі і патрабаваннямі прымацоўваць іх да шыльды на браме Дома Урада.

Выступае Рымашэўскі.

19:06

Рымашэўскага і Статкевіча, натуральна, не пусцілі ў ЦВК — бо нікога няма на рабочых месцах. Людзі збіраюцца ісці да Дома ўрада, ён тут побач.

Тым часам на БТ выступае Саннікаў. Чытае па паперцы. Па-руску.

19:02

Дайшлі да брамы ЦВК, ад спецназаўцаў тут аж чорна.

18:56

Галава калоны дайшла да гатэля «Мінск».

18:49

Дайшлі да кінатэатра «Цэнтральны», наперадзе — Рымашэўскі, які раздае інтэрв’ю журналістам, Статкевіч і Дашкевіч. Някляеў сышоў.

18:44

Дайшлі да будынка КДБ, ДАІ ахоўвае парадак на праспекце, спыняючы машыны.

Супрацоўнікі спецслужбаў актыўна абмяркоўваюць, дзе перакрываць рух калоны.

У шэсці бярэ ўдзел каля тысячы чалавек.

Невядомыя жорстка збілі намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, паведамляе радыё «Свабода».

18:35

Калона прайшла ГУМ. Рымашэўскі думаў правесці калону па версе, але ДАІ сказала, што праходзіць варта падземным пераходам, абяцаўшы «зялёнае святло» на ходніках.

18:31

Людзі ідуць у бок Цэнтрвыбаркама перадаць рэзалюцыю з патрабаваннем дапусціць прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі, адмяніць датэрміновае галасаванне і забяспечыць празрысты падлік галасоў.

Наперадзе нясуць расцяжку «Саша, сыходзь».

Рымашэўскі ў гутарцы з карэспандэнтам НН зазначыў, што не баіцца санкцый з боку ЦВК.

Галоўнае, каб не ўжылі такія санкцыі, як да Ганчара, Захаранкі і Завадскага [якія зніклі без вестак], а астатняе — лухта, кажа В. Рымашэўскі.

18:25

Выступае Севярынец, ён захапляецца колькасцю людзей, што прыйшлі на Плошчу, кажа, што 19 снежня — у дзень выбараў — гэтую плошчу трэба запоўніць цалкам, пытаецца ў прысутных: «Ці задаволеныя вым становішчам у краіне?». Усе дружна адказваюць:«Не!».

18:20

Выступіў Віталь Рымашэўскі, які зазначыў, што прыйшоў час не чакаць лідараў, а самім станавіцца лідарамі і браць сітуацыю ў свае рукі, таксама заклікаў галасаваць на выбарах за БХД (то бок за сябе),

Уладзімір Някляеў зазначыў, што прыйшоў сёння на Плошчу не агітаваць, а таму, што тут сабраліся людзі, якія вераць у яго, якія ставілі за яго свой подпіс, падтрымліваюць яго. Прачытаў верш:«Я прыйшоў, каб Вы перамаглі».

18:10

Выступіў Зміцер Дашкевіч, ён зазначыў, што сёння — 14-я ўгодкі ганебнага антыканстытуцыйнага рэферэндуму, за вынікі якога персанальна адказны Лукашэнка.

«І прыйдзе час, і рана ці позна Лукашэнка адкажа за гэта», — сказаў Дашкевіч. Ён таксама «вынес апошняе кітайскае папярэджанне АРЛ.

Людзей усё более, прыйшоў Уладзімір Някляеў.

Прыкметна паболела сцягоў, з’явіліся таксама сцягі «Маладой Беларусі».

18:07

На прыступках Палаца прафсаюзаў выступае Віталь Рымашэўскі. Яго, дарэчы, падтрымаў былы палітвязень і бізнесовец Алег Клімаў, які назваў выступ Віталя па ТВ у панядзелак вельмі прыстойным.

Зараз на Плошчы каля 400 чалавек, людзі прыбываюць. На прыступках стаяць Рымашэўскі, Севярынец, Статкевіч і Зміцер Дашкевіч (лідэр Маладога Фронту)

18:00

Выступіў Павел Севярынец, які заклікаў усіх прысутных — каля 200 чалавек — гукаць «Жыве Беларусь!». Супрацоўнікі Мінгарвыканкама папярэдзілі Рымашэўскага аб адказнасці не дазволеную акцыю.

Той адказаў, што як жыхар Мінска, Рэспублікі Беларусь і патэнцыйны прэзідэнт ён можа сустракацца з выбарцамі дзе заўгодна, і неабавязкова на гэта атрымліваць чыноўніцкі дазвол.

З’явіўся на плошчы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

17:52

На Плошчы ўзнялі каля 10 сцягоў — нацыянальных і БХД. Зараз сюды ідзе калона БХД (30 чалавек), якой кіруе Віталь Рымашэўскі. Яны стаяць на пераходзе.

Зараз на Плошчы ўсяго каля 100 удзельнікаў акцыі.

17:45

Па перыметры Кастрычніцкай плошчы ў Мінску стаяць людзі ў аднолькавых чорных куртках. Яны нікога не прапускаюць.

А 18-й тут павінна пачацца акцыя апазіцыі — шэраг кандыдатаў у прэзідэнты заклікалі прыйсці на Кастрычніцкую плошчу Мінска выбарцаў на сустрэчу з імі.

У двары за МакДональдсам — некалькі аўтазакаў і аўтобусаў з зацемненымі вокнамі.

На самой плошчы знаходзіцца каля 30 чалавек — удзельнікаў акцыі. Сярод іх — Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

Шмат журналістаў, у тым ліку расійскіх. Таксама многа людзей у цывільных.

Алесь Пілецкі, фота ЮД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера