Знайсці
23.11.2010 / 16:28РусŁacБел

БАТЭ не паедзе на Кубак Садружнасці, «Шахцёр», найхутчэй, таксама

ФК БАТЭ не возьме ўдзелу ў Кубку Садружнасці, што традыцыйна праводзіцца ў студзені сярод чэмпіёнаў краін — былых рэспублік СССР.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. БАТЭ матывуе адмову ад удзелу ў турніры, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 15–23 студзеня познім сыходам у адпачынак (19 снежня), а збор каманды запланаваны на 17 студзеня з прычыны ўдзелу ў матчах 1/16 фіналу Лігі Еўропы (17 і 24 лютага), куды датэрмінова выйшаў клуб.

У прэс-службеФК «Шахцёр», які фінішаваў на 2-м месцы, карэспандэнту nn.by зазначылі, што пакуль канчатковае рашэнне пра ўдзел у студзеньскім турніры не прынята, але хучтэй за ўсё, «Шахцёр» таксама адмовіцца ад удзелу ў Кубку.

У ФК «Мінск», які заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату 2010 года, пакуль не могуць адказаць, ці зможа клуб быць беларускім прадстаўніком на пецярбургскім турніры.

***

У студзені 2010 г. на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і Балтыі - турніры, што даўна страціў папулярнасць, Беларусь прадстаўляў бронзавы прызёр чэмпіянату—2009 магілёўскі «Дняпро», які дайшоў да 1/4 фіналу, дзе прайграў казахстанскаму «Актабэ» (1:3).

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера