Знайсці
23.11.2010 / 12:162РусŁacБел

Нявыглас «не ў курсах»

Старшыня БФФ не змог пракаментаваць з'яўленне на матчы "Дынама" (Брэст) — "Белшына" дзяцей у майках з партрэтам Лукашэнкі.

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас не змог пракаментаваць з’яўленне на футбольным полі перад матчам «Дынама» (Брэст) — «Белшына» 21 лістапада дзяцей у майках з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі.

«Я не бачыў, не ведаю, без каментарыяў. Я быў на матчы БАТЭ — „Шахцёр“, там я гэтага не бачыў», — сказаў Нявыглас у гутарцы з журналістамі і прапанаваў звярнуцца непасрэдна ў «Дынама».

Сітуацыю пракаментаваў галоўны трэнер «Дынама» Юрый Пунтус:

«Здаля я і не зразумеў, што гэта за фатаграфія. Потым мне сказалі, што гэта Аляксандра Рыгоравіча партрэт. Калі сёння мне Вяргеенка (намеснік старшыні БФФ. — БелаПАН.) задаў пытанне, а што гэта за акцыя, я адразу пра гэта і забыўся. Але потым я даведаўся, таму што ў нас у Брэсце ёсць хлопец з грузінскім прозвішчам, Жора яго клічуць (Георгій Дарбуашвілі, дэпутат Брэсцкага гарсавета), які займаецца аматарскім футболам, жаночым футболам. Ён сёння быў на нашай трэнерскай канферэнцыі [у Мінску], зноў жа сам у майцы з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І калі я ўжо яму сказаў, так, ён кажа: гэта мая ініцыятыва была, гэта я дзяўчынак і хлопчыкаў апрануў так. Рэч у тым, што агітацыя ўжо дазволена. Ён кажа: я маю клуб, клуб мой зарэгістраваўся нібыта ў падтрымку гэтага, і ён афіцыйна зрабіў такую акцыю».

Пунтус зазначыў, што далёкі ад палітыкі, каб «прафесійна пракаментаваць, трэба гэта, не трэба, добра гэта ці дрэнна».

У адпаведнасці з рэгламентам чэмпіянату перад пачаткам сустрэчы гульцы выйшлі на поле, трымаючы за руку юных футбалістаў. Дзеці былі апрануты ў майкі жоўтага, чырвонага і сіняга колеру, на якія быў нанесены партрэт Лукашэнкі з надпісам «Наш прэзідэнт». Фатаграфіі гэтай сумешчанай з футболам акцыі былі размешчаны на сайце інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» gazetaby.com.

Артыкул 4.10 рэгламенту гаворыць, што цырымонія правядзення матчу павінна прадугледжваць «эскорт гульцоў прадстаўнікамі дзіцяча-юнацкага футбола, экіпіраванымі адпаведным чынам».

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930