Знайсці
19.11.2010 / 16:101РусŁacБел

Білеты на матч БАТЭ — «Дынама» Кіеў паступяць у продаж у аўторак

Гульня пройдзе 2 снежня на сталічным стадыёне "Дынама".

Білеты на матч групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і кіеўскім «Дынама» паступяць у продаж у аўторак, 23 лістапада. Гульня пройдзе 2 снежня ў Мінску на стадыёне «Дынама» (пачатак у 22:05).

А 14-й 23 лістапада сінхронна адчыняцца касы мінскага стадыёна «Дынама», барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса «АБФФ-Падарожжа». У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10.00. Касы мінскага стадыёна «Дынама» будуць працаваць да 19.00, барысаўскага гарадскога стадыёна — да 18.00.

Кошт квіткоў будзе залежаць ад катэгорыі. Квіткі першай катэгорыі (сектары — 1, 2, 13, 14, 28, 29) будуць каштаваць 30 тысяч рублёў, другой катэгорыі (3, 4, 12, 15, 26, 27) — 20 тысяч і трэцяй (05–11, 16–25) — 10 тысяч.

Сектар 10 зарэзерваваны для заўзятараў кеіўскага «Дынама».

У касах мінскага стадыёна «Дынама» будуць прадавацца квіткі на наступныя сектары: 11–27, а таксама 28 і 29 — ад 16 шэрагу і вышэй;

У касах барысаўскага гарадскога стадыёна будуць выстаўлены на продаж квіткі ў сектары 2–6, 1 (20 і вышэй).

ПУП «АБФФ-Падарожжа» бярэ на сябе рэалізацыю білетаў у сектары 1 (шэрагі 1–19), 7, 8, 28 (1–15), 29 (1–15).

Нагадаем, што БАТЭ датэрмінова заваяваў пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы,

але ў гэтым матчы можа вырашыцца лёс першага месца ў групе, а значыць ці тая каманда сеянай пры лёсаванні плей-оф.

Становішча камандаў пасля 4-х тураў: БАТЭ — 10, Дынама — 7, Шэрыф — 3, AZ — 3.

2 снежня ў Ціраспалі таксама згуляюць «Шэрыф» і AZ.

У апошнім туры, 15 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з AZ, а «Дынама» дома з «Шэрыфам».

nn.by паводле fcbate.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930