Знайсці
17.11.2010 / 13:54РусŁacБел

Футбольная зборная Беларусі - на 40-м месцы ў свеце!

Наш новы рэкорд, хоць гэты месяц і не гулялі.

Сёння ФІФА апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных свету. Асаблівых зменаў у спісе няма, бо з 20 кастрычніка (час публікацыі папярэдняга рэйтынгу) зборныя не гулялі.

Проста вынікі некаторых старых матчаў зараз не ўлічваюцца, што толькі для некаторых пайшло або ў плюс, або ў мінус.

У дзясятцы найлепшых змены мінімальныя - толькі Егіпет выцесніў з дзясятай пазіцыі Расію.

Узначальвае сусветны рэестр па-ранейшаму Іспанія,

на другім месцы Галандыя, на трэцім - Бразілія.

Зборная Беларусі крыху дадала і паднялася на дзве пазіцыі - з 42-га на 40-е месца. Гэта наш новы рэкорд!

Вось як выглядае Топ-10 рэйтынгу ФІФА, а таксама паказчыкі Беларусі і яе супернікаў па адборачнай групе Еўра-2012 (вылучаныя курсівам), нашага сённяшняга спарынг-партнёра (Амана), а таксама славянскіх краін і прадстаўнікоў СНД і Балтыі з першай сотні:

1 (1). Іспанія - 1920
2 (2). Галандыя - 1718
3 (3). Бразілія - 1493
4 (4). Германія - 1489
5 (5). Аргенціна - 1353
6 (6). Англія - 1250
7 (7). Уругвай - 1174
8 (8). Партугалія - 1102
9 (9). Харватыя - 1098
10 (11). Егіпет - 1047 ...

...

13 (10). Расія - 1003 ...
15 (15). Славенія - 958 ...
18 (20). Славакія - 866 ...
21 (18). Францыя - 852 ...
25 (22). Сербія - 828 ...
26 (26). Чарнагорыя - 827 ...
31 (31). Чэхія - 756 ...
36 (35). Украіна - 698 ...
40 (42). Беларусь - 648 ...
45 (43). Балгарыя - 597 ...
46 (48). Літва - 576 ...
51 (53). Боснія і Герцагавіна - 542 ...
52 (50). Румынія - 538 ...
58 (65). Албанія - 520 ...
59 (60). Арменія - 517 ...
71 (73). Польшча - 452 ...
73 (74). Латвія - 446 ...
74 (74). Эстонія - 444 ...
76 (70). Македонія - 439 ...
78 (75). Грузія - 422 ...
84 (78). Малдова - 405 ...
90 (91). Азербайджан - 381 ...
97 (96). Аман - 340 ...
133 (135). Люксембург - 175 ...

Сёння зборная Беларусі гуляе ў Маскаце з Аманам. Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 15 снежня.

football.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930