Знайсці
10.11.2010 / 11:08РусŁacБел

Машына-месца ў Мінску каштуе амаль як аднапакаёўка

За некалькі квадратных метраў асабістага парковачнага месца просяць $20—30 тысяч.

З кастрычніка гэтага года ў Беларусі з’явіўся новы від нерухомасці — машына-месца. «У мэтах прастаты і даступнасці працэдуры афармлення такіх аб'ектаў і правоў на іх прадугледжваецца, што машына-месцы будуць падлягаць дзяржаўнай рэгістрацыі. Гэта дазволіць спрасціць механізм продажу машына-месцаў і павысіць іх прывабнасць для пакупнікоў», — гаворыцца ў афіцыйным каментары да адпаведнага ўказа. Купіць месца для машыны стала лягчэй, але не танней.

Гаворка вядзецца пра падземную паркоўку, якую ўладальнік аўтамабіля выкупляе ў сваю ўласнасць. Такая магчымасць ёсць у жыхароў далёка не кожнага дома — падземныя стаянкі ёсць толькі ў дарагіх новабудоўлях. Напрыклад,

кампанія «Інвест-Сістэм», якая будуе дом на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, прадае 63 месцы на падземнай стаянцы. Цана кожнага перавышае 83 мільёны рублёў. Гэта каля $28 тысяч!
Ва ўласнасць пераходзіць некалькі квадратных метраў заасфальтаванага пакрыцця. Гэта нават не гараж, які можна выкарыстоўваць для захоўвання нейкіх рэчаў. Чаму ж так дорага? «Нашыя эканамісты вылічылі менавіта такую суму. Сістэмы аховы і пажаратушэння, спецыяльнае пакрыццё патрабуюць вялікіх выдаткаў», — кажуць прадстаўнікі кампаніі.

У першым беларускім хмарачосе «Ветразь», што будуецца на скрыжаванні вуліц Кальварыйскай і Клары Цэткін, машына-месца каштуе $25 тысяч.
На 204 кватэры прадугледжана 203 парковачныя месцы.«Нашыя кліенты — забяспечаныя людзі. Яны могуць дазволіць сабе такія выдаткі, тым больш што дом знаходзіцца ў цэнтры горада, дзе знайсці іншую стаянку праблематычна», — каментуюць у офісе забудоўшчыка.

Калі шукаць бюджэтны варыянт, то можна знайсці кошт $16 тысяч. Столькі каштуе месца ў доме на Грушаўцы ад кампаніі «Лада-Інвест». Для параўнання,

кошт падземных парковачных месцаў у цэнтры Масквы дасягае $200 тысяч!
Сярэдні «бюджэтны» варыянт у спальным раёне расійскай сталіцы каштуе $43 тысячы.

Цікава параўнаць кошт мінскага машына-месца з цэнамі на другасным рынку жылля. Паводле інфармацыі з сайта Realt.by, на продаж выстаўленыя недарагія аднапакаёвыя кватэры коштам $32—33 тысячы. Плошча такіх кватэр складае каля 30 квадратных метраў.

ЯВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930