Знайсці
04.10.2010 / 12:57РусŁacБел

Вольскі выступіць ў Лондане

Лявон Вольскі на гэтым тыдні ўпершыню наведае Лондан. Галоўная мэта візіта — творчая сустрэча, якая адбудзецца 9 кастрычніка.

Сустрэча адбудзецца ў Беларускім доме, які належыць Згуртаванню беларусаў у Вялікабрытаніі. Падчас імпрэзы лідэр N.R.M і «Крамбамбулі» будзе адказваць на пытанні гледачоў, спяваць песні і чытаць вершы. Візіт адбываецца па запрашэнні Англа-беларускага таварыства.

«Ідэя запрасіць Лявона ў Англію з’явілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады не было магчымасці гэта ўсё арганізаваць. Мы вельмі рады, што зараз гэта атрымалася», — распавядае галава Англа-беларускага таварыства Джым Дынглі.

Нагадаем, што Лявон Вольскі ў гэтым годзе выдаў адразу некалькі новых дыскаў: навагодні супольны праект «Такога няма нідзе», сольны альбом на вершы беларускіх класікаў «Белая яблыня грому», а таксама новы сінгл «Крамбамбулі» «Раз-два-тры — усе за стол!», які можна спампаваць на сайце www.budzma.org.

Анонс імпрэзы на сайце «Беларусы ў Вялікабрытаніі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера