Знайсці
01.10.2010 / 11:34РусŁacБел

Абвешчаны пераможцы фестывалю «Анімаёўка 2010»

У Магілёве 30 верасня былі аб’яўлены пераможцы ХIII Міжнароднага фестывалю «Анімаёўка 2010». У конкурсе фестывалю ўдзельнічалі 44 фільмы з 13 краін.

Гран-пры атрымаў фільм екацярынбургскага рэжысёра Валянціна Ольшванга «З вячора дожджык».

Як адзначалі спецыялісты, бясспрэчнай заслугай гэтай стужкі з’яўляецца тое, што анімацыйная версія твора Талстога «Русалка» зроблена ўручную — без прымянення камп’ютэрнай графікі.

У намінацыях конкурсу найлепшымі прызнаны работы венгра Геза-Іштвана Тота «Ідучы» (найлепшы эксперыментальны фільм), расіянкі Юліі Пастаўскай «Сябар дзяцінства» (найлепшы фільм для дзяцей), беларуса Міхаіла Тумелі «Папяровыя ўзоры» (найлепшае вобразатворчае рашэнне). У намінацыі «Майстру» найлепшай названа рэжысёр Ірына Кадзюкова («Беларусьфільм»). Пераможцам дасталіся «Хрустальныя алоўкі» — прызы фестывалю.

Прыз сімпатый гледачоў атрымалі Алег Ужынаў (Расія) за фільм «Сляды нябачаных звяроў» з серыяла «Маша і Мядзведзь» і Прыйт Тэндэр (Эстонія) за стужку «Разбітая карціна Мірыям».

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930