Знайсці
27.09.2010 / 09:54РусŁacБел

«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару»

27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус. Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 годзе ейны сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Ўзвіжанне. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Ўзвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару». Узвіжанне — першы дзень пачатку збору журавінаў. Таксама ў гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам. Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930