Знайсці
22.09.2010 / 21:02РусŁacБел

БАТЭ — «Дынама» (Мінск) — 1:3

У сераду вечарам барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама» правялі прапушчаны матч 20‑га тура футбольнага першынства.

У сераду вечарам барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама» правялі прапушчаны матч 20‑га тура футбольнага першынства. Тады гульня была перанесена з прычыны занятасці клубаў у еўракубках.

Апошні тур нацыянальнага першынства абедзве каманды правялі не самым лепшым чынам. БАТЭ падзяліў пункты з аўтсайдэрам мінскім «Партызанам». А «Дынама» ўвогуле было разгромленае «Шахцёрам» — 0:3.

Больш важным гэты матч быў усё ж для мінчан, бо перамога ім была патрэбная, каб працягнуць барацьбу за медалі. «Дынама» ўпэўнена пачало гульню, але першымі забілі ўсё ж БАТЭ. Рэнан брэсан рэалізаваў пенальці за фол супраць Паўла Няхайчыка.

Праўда, яшчэ да перапынку Андрэй Чухлей падсцеражыў адскок пасля ўдару балгарына Янка Вылканава — 1:1.

Другі тайм для БАТЭ пачаўся жахліва. Адразу быў прызначаны пенальці. Праўда, Верамко выйшаў пераможцам у дуэлі з Драгуном. Ненадоўга.

Праз чатыры хвілін Стас Драгун усё ж вывеў «Дынама» наперад. Канчатковую ж кропку ў сустрэчы паставіў бразільскі легіянер «Дынама» Бруна — 1:3.

Становішча камандаў пасля 25 тураў: БАТЭ — 55 пунктаў, «Мінск» — 51, «Шахцёр» — 48, «Дынама» (Мінск) — 46, «Белшына» — 37, «Нафтан» ‑‑ 33, «Дынама» (Брэст), «Дняпро» — 32, «Віцебск» — 22, «Тарпеда» — 20, «Нёман» — 18, «Партызан» — 15.

Матчы наступнага тура пройдуць 25‑26 верасня.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930