Знайсці
20.09.2010 / 12:502РусŁacБел

Бернд Штанге назваў склад зборнай Беларусі на матчы з Люксембургам і Албаніяй

У параўнанні з нядаўнімі сустрэчамі са зборнымі Францыі і Румыніі змяненняў у камандзе не адбылося.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге сёння абвясціў спіс гульцоў, якія будуць рыхтавацца да чарговых адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы-2012 з камандамі Люксембурга (8 кастрычніка) і Албаніі (12 кастрычніка).

У параўнанні з нядаўнімі сустрэчамі са зборнымі Францыі і Румыніі змяненняў у камандзе не адбылося. Да гульняў будуць рыхтавацца:

варатары: Юры Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Антон Амельчанка («Растоў», Растоў-на-Доне, Расія), Сяргей Верамко (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы: Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч (усе — БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Молаш («Сібір», Новасібірск, Расія), Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны, Расея), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Эдуард Жаўняроў («Днепр», Магілёў);

паўабаронцы: Ян Цігараў («Металург», Запарожжа, Украіна), Аляксандр Кульчый («Растоў», Растоў-на-Доне, Расія), Аляксандр Глеб («Бірмінгем», Англія), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія), Сяргей Кісляк («Дынама», Мінск), Вячаслаў Глеб («Шэньджэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Познань, Польшча);

форварды: Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка («Рубін», Казань, Расія).

Зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Люксембурга на яе полі 8 кастрычніка, а з албанцамі згуляе 12 кастрычніка ў Мінску.

Ігар Хадасевіч, БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера