Знайсці
18.09.2010 / 23:14РусŁacБел

«Тарпеда» Жодзіна не збіраецца здавацца

У суботу, 18 верасня, былі згуляныя чатыры з шасці матчаў 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

На сталічным стадыёне «Дынама» ФК «Мінск» перамог «Нёман» з лікам 2:0, а жодзінскае «Тарпеда» выйграла ў «Віцебска» ў гасцях — 1:0 і пакінула зону вылету, узняўшыся на 10-е месца.

Яшчэ два вынікі дня: «Белшына» — «Днепр» — 1:1, «Нафтан» — «Дынама» Брэст — 1:0.

Заключныя два матчы тура пройдуць у нядзелю.

Аўтсайдэр першынства «Партызан» прыме на «Трактары» чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ (пачатак матча, а 16-й), а ў Салігорску «Шахцёр» згуляе з мінскім «Дынама» (пачатак, а 17-й). Гэтую гульню будзе паказваць у жывым эфіры тэлеканал СТВ.

Становішча камандаў: БАТЭ — 54 (23 гульні), ФК «Мінск» — 51 (25), Шахцёр — 45 (24), Дынама Мінск — 43 (23), Белшына — 37 (25), Дынама Брэст, Днепр — 32 (па 25 гульняў), Віцебск — 22 (25), Тарпеда Жодзіна — 20 (25), Нёман — 18 (25), Партызан — 14 (24).

У сераду, 22 верасня, у Барысаве будзе згуляны прапушчаны матч 20-га тура паміж БАТЭ і мінскім «Дынама».

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930